2 студзеня 2025 года на YouTube-канале CTVBY было размешчана відэа, якое сабрала 800 000 праглядаў, з клікбэйтным загалоўкам: “Адмова ад расійскага газу забівае эканоміку Польшчы!”
У відэа сцвярджалася:
Польскія прадпрымальнікі з усіх сіл спрабуюць застацца на плыву, бо рост цэн на энергарэсурсы і складаная рыначная сітуацыя падводзяць іх да мяжы банкруцтва з-за санкцый супраць Беларусі і Расіі. Амаль тры гады запар узровень інфляцыі ў Польшчы застаецца стабільна высокім, а сярэднія тэмпы дэвальвацыі мясцовай валюты перавышаюць 10% у год. Эксперты адзначаюць, што прычынай такога спаду стаў, у прыватнасці, адмову польскага ўрада ад расійскага газу. Раней Масква забяспечвала практычна палову попыту на энергарынку. Паколькі Варшава вырашыла не клапаціцца пра сваіх грамадзян, а пайсці на саступкі Брусэлю і Вашынгтону, жыхары адчулі рызыку і скачок цэн.
Наш вердыкт на аснове праведзеных аналізаў:
Вердыкт: Няправільна
Прычыны:
- Тэзіс або сцвярджэнне цалкам хлуслівае: інфармацыя з некалькіх крыніц або меркаванні некалькіх экспертаў у канкрэтнай вобласці яму супярэчаць.
- Прычынна-выніковыя сувязі не існуюць так, як сцвярджаецца.
- Пры цытаванні істотныя часткі апускаюцца, перастаўляюцца, змяняюцца або няправільна перакладаюцца з іншай мовы, у выніку чаго сэнс сказанага кардынальна змяняецца.
- Маніпуляцыя і скажэнне статыстычных дадзеных.
- Падзея адбылася істотна інакш, чым заяўлена.
Поўнае відэа:
Фэйк пра дэвальвацыю вельмі лёгка абвергнуць з дапамогай пошукавіка Google, які паказвае курс польскага злотага адносна еўра або іншых валют на дастаткова вялікім часовым прамежку:
З інфляцыяй складаней, але таксама ёсць наглядная ілюстрацыя дэзінфармацыі:
Пік 2022 года тлумачыцца поўнамаштабным ваенным уварваннем Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны.
Цяпер правядзем аналіз дэзінфармацыйных наратываў і семантычны аналіз:
Адмова Польшчы ад расійскага газу вядзе да эканамічных цяжкасцей і інфляцыі, што пагражае дабрабыту грамадзян.
Эмацыянальная правакацыя
Скажэнне фактаў
Падмена паняццяў