У сваёй працы мы кіруемся прынцыпамі Міжнароднай сеткі фактчэкінгу (IFCN) і Еўрапейскай сеткі стандартаў фактчэкінгу (EFCSN).
Калі вы лічыце, што мы зрабілі памылку або хочаце падаць скаргу, паведаміце нам пра гэта тут: https://factcheck.by/eng/correction_policy/
Прыхільнасць да бесстароннасці і справядлівасці
Мы выкарыстоўваем аднолькава строгія стандарты для кожнай праверкі фактаў, незалежна ад тэмы. Мы не засяроджваемся на якой-небудзь групе ці пункце гледжання. Нашы высновы заснаваныя выключна на доказах, і мы не падтрымліваем і не выступаем супраць якіх-небудзь палітык па разглядаемых пытаннях.
Прыхільнасць да празрыстасці фінансавання і структуры арганізацыі
Мы цалкам празрыстыя адносна нашых крыніц фінансавання. Любыя сродкі, якія мы атрымліваем, не ўплываюць на нашы справаздачы і высновы. Мы адкрыта дзелімся прафесійным вопытам ключавых членаў нашай каманды і ясна тлумачым нашу арганізацыйную структуру і прававы статус. Мы прапануем зручныя спосабы для сувязі з намі.
Прыхільнасць да адкрытай і сумленнай палітыкі выпраўленняў
Наша палітыка выпраўленняў адкрыта для ўсіх, і мы строга яе выконваем. Мы ўносім выпраўленні ясна і празрыста, каб чытачы ведалі пра абноўленую інфармацыю.
Прыхільнасць да празрыстасці крыніц
Мы падаем падрабязныя крыніцы для ўсіх нашых праверак фактаў, каб чытачы маглі самастойна праверыць нашы высновы. У выпадках, калі раскрыццё крыніцы можа пагражаць асабістай бяспецы, мы робім усё магчымае, каб падаць максімальна шмат інфармацыі без рызыкі для бяспекі.
Прыхільнасць да стандартаў і празрыстасці метадалогіі
Мы падрабязна тлумачым, як выбіраем, даследуем, пішам, рэдагуем, публікуем і выпраўляем нашы фактчэкі. Мы заахвочваем чытачоў дасылаць нам сцвярджэнні для праверкі і адкрыта расказваем пра наш працэс і крытэрыі фактчэкінгу.