Сайт FactCheck.BY быў створаны ў 2022 годзе і належыць некамерцыйнай арганізацыі Digitalhub, VšĮ (рэгістрацыйны нумар: 306163313), зарэгістраванай у Літве.
FactCheck.BY – гэта незалежная арганізацыя прафесійных фактчэкераў, якая спецыялізуецца на верыфікацыі інфармацыі, выяўленні фэйкаў і сістэмным аналізе медыяпрасторы. Наша каманда выкарыстоўвае міжнародныя стандарты праверкі фактаў для прадастаўлення грамадству дакладных дадзеных.
Наша місія – барацьба з дэзінфармацыяй праз сістэмную праверку фактаў і прадастаўленне грамадству праўдзівых дадзеных. Мы праводзім дэталёвы аналіз інфармацыйнага поля, выкрываем фэйкі і прадастаўляем надзейныя крыніцы, спрыяючы фарміраванню крытычнага мыслення і медыяграматнасці грамадзян.
Наша мэта — зрабіць факты даступнымі кожнаму. Мы верыфікуем інфармацыю, праводзім незалежныя расследаванні і публікуем падрабязныя разборы з доказнай базай, дапамагаючы людзям адрозніваць праўду ад маніпуляцый у інфармацыйнай прасторы.
Нашы задачы:
- Распазнаванне і аналіз дэзінфармацыі.
- Павышэнне дасведчанасці і ўстойлівасці да дэзінфармацыі журналістаў і спецыялістаў у галіне медыя і ўсіх зацікаўленых асоб
- Укараненне інавацыйных інструментаў для аўтаматызацыі працэсаў праверкі фактаў, якія палягчаюць хуткае і дакладнае абвяржэнне няправільнай інфармацыі.
- Наладжванне партнёрскіх адносін з медыя, акадэмічнымі коламі, тэхналагічнымі кампаніямі для сумеснай працы над праектамі, накіраванымі на супрацьдзеянне дэзінфармацыі.
Напрамкі дзейнасці:
- Распрацоўка і падтрымка анлайн-платформы, якая дазваляе карыстальнікам правяраць дакладнасць інфармацыі і атрымліваць доступ да базы дадзеных праверанных фактаў.
- Навучанне: вэбінары, майстар-класы і курсы павышэння медыяграматнасці.
- Даследчыя праекты ў галіне дэзінфармацыі і прапаганды, публікацыя справаздач і рэкамендацый для зацікаўленых бакоў.
- Падтрымка журналістаў і медыяарганізацый у правядзенні фактчэкінгу і распрацоўцы кантэнту, які супрацьдзейнічае дэзінфармацыі.
Мы заклікаем да супрацоўніцтва ўсіх, хто гатовы ўнесці ўклад у барацьбу з дэзінфармацыяй і прапагандай для абароны грамадскага дабра.